Flag Counter

Урачыстае ўшанаванне лепшых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама лепшых працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару.

Першамай у Пружанах азнаменавала ўрачыстае ўшанаванне лепшых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама лепшых працаўнікоў, занесеных на раённую Дошку гонару. Святочнае мерапрыемства ў іх гонар прайшло напярэдадні Дня працы на цэнтральнай плошчы горада.

Сяроді пераможцаў штогадовага спаборніцтва за дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Пружаншчыны ў мінулым годзе адзначаны і Ліноўскі сельскі выканаўчы камітэт.

 

Міжрэгіянальны конкурс інструментальнай музыкі «Музычны калейдаскоп–2018»

Музычны калейдаскоп–2018.

У намінацыі «Аркестры духавыя» ў чарговы раз  дзіцячы духавы аркестр з Лінова (кіраўнік — Аляксандр Малайчук) быўі ўзнагароджаны дыпломам III ступені.

Занимаются меньше года, а уже заявили про себя. Туристический кружок в Линово объединил 12 ребят

Раённыя будні

Пакуль іх толькі 12. Актыўных, смелых і… вельмі рамантычных хлопчыкаў і дзяўчынак, маральна гатовых да пераадолення самых цяжкіх выпрабаванняў і ўзяцця самых высокіх вяршынь на зямлі. Дванаццаць вучняў з Ліноўскай і Слабадской школ — узростам ад 7 да 15 гадоў — пад кіраўніцтвам Васіля Уладзіміравіча Новіка (спецыяліста вышэйшай катэгорыі!) асвойваюць навыкі пешаходнага турызму і спартыўнага арыентавання.

Читать далее

З НОВЫМ ГОДАМ!

З Новым годам!

Сябры мае! Віншую вас
З найлепшым святам – Новым годам!
Хай новы дзень і новы час
Змяце ў мінулае нягоды!

Дазвольце шчыра пажадаць,
Каб вам у вокны ззяла сонца,
А ў вашы сэрцы благадаць
Лілася ліўнямі бясконца!

Каб зоркі падалі ў руку,
А на стале было да хлеба.
І каб хапала ў кашальку
На ўсе надзённыя патрэбы.

Хай будзе ў сем’ях вашых мір,
І разуменне, і пяшчота –
Калі любоў – не страсці вір –
Дух акрыляе у турботах!

Дай Бог здароўя вам збанок
І поўны келіх весялосці,
Каб не зваліла стома з ног,
Пакуль да вас даедуць госці!

Жадаю ўдачы вам, святла,
Дабра, спакою, мудрай згоды –
Каб радасць шчыраю была!
Жывіце ў шчасці! З Новым годам!

Падпісацца на RSS

Калі ласка, увядзіце email адрас:

Delivered by FeedBurner

Архівы

Надвор’е ў Лінова

Ритуальная фурнитура
Музей истории вычислительной техники
Ліноўская СШ
budzima-by
МОВА НАНОВА